суббота, 14 января 2017 г.


                             Вэб-квэст 

                   Прывітанне, мае васьмікласнікі!

Сёння мы з вамі пачынаем праходжанне займальнай гульні-праекта вэб-квэст  "Васіль Быкаў. Глыбіня сюжэту, галерэя вобразаў і майстэрства слова ў аповесці "Жураўліны крык",
звязанай з вывучэннем праграмнага твора гэтага аўтара, яго аповесці   http://knihi.com/Vasil_Bykau/Zurauliny_kryk.html

Упэўнена, што вы прачыталі твор. Рэкамендую праверыць сябе на веданне зместу і дэталяў аповесці праз падрыхтаваны мною тэст   http://www.banktestov.ru/test/?id=46471



                Задачы дзейнасці 


Ø  Авалоданне новай стратэгіяй засваення вучэбнага матэрыялу па літаратуры з мэтай пашырэння ведаў па вызначанай тэме;

Ø  развіццё ўмення выкарыстоўваць інфармацыйную прастору сеткі інтэрнэт для вывучэння жыццёвага і творчага шляху аўтара Васіля Быкава і яго аповесці “Жураўліны крык” з мэтай пашырэння агульнага кругагляду ўвогуле і ў вобласці звестак пра асобу Васіля Быкава і герояў аповесці “Жураўліны крык” у прыватнасці;


Ø  пошук адраснай інфармацыі і цікавых фактаў, якія маюць дачыненне да асобы аўтара і  твора “Жураўліны крык” у сетцы інтэрнэт


Ø  праца з тэкставым рэдактарам ​​для рэдагавання  інфармацыі з інтэрнэт-сайтаў;


Ø  размяшчэнне прадуктаў дзейнасці (тэкставых дакументаў, прэзентацый, відэаматэрыялаў і інш.)  на  http://linoit.com/users/375297874041/canvases/  


Ø  праходжанне прапанаваных  анкет  http://www.banktestov.ru/test/?id=46471 ;

Ø  удасканаленне навыку працы ў камп’ютарных праграмах і электронных сервісах;


Ø  уменне выкарыстоўваць магчымасці электроннай пошты і  http://linoit.com/users/375297874041/canvases/   для абмену інфармацыяй і зваротнай сувязі ;


Ø  зладжаная праца ў складзе каманды;

Ø публікацыя матэрыялаў на  http://linoit.com/users/375297874041/canvases/   


Праходжанне     вэб-квэста        вызначана   трыма   этапамі,   на кожным з якіх вам трэба будзе 

1) разбіцца на пэўную колькасць груп і вызначыцца з ролю, ад імя прадстаўніка якой у складзе групы вы будзеце праходзіць узроўні веб-квеста: біёграфы, літаратуразнаўцы, мовазнаўцы, філосафы, дэбацёры, сцэнарысты;

 2) выконваць адпаведныя заданні і ствараць уласныя прадукты;

3) размяшчаць прадукты дзейнасці групы на   http://linoit.com/users/375297874041/canvases/   


Рэкамендацыі да працы ў складзе групы
1. Абмяркуйце, ці ўзніклі ў вас пытанні па пошуку і аналізе інфармацыі.
2. Складзіце план пошуку інфармацыі, пастаўце пэўную задачу перад кожным членам групы.
3. Звядзіце ў адно ўсю атрыманую інфармацыю, прааналізуйце і сістэматызуйце яе, правядзіце структураванне.
4. Абмяркуйце форму прэзентацыі  прадукта справаздачы.
5. Аформіце гатовы прадукт і змясціце яго ў http://linoit.com/users/375297874041/canvases/

Заданні і задачу для кожнай групы-каманды пры праходжанні веб-квеста вы бачыце ніжэй. Вынікам вашага падарожжа будзе кейс  вэб-квэста, змешчаны на  платформе http://linoit.com/users/375297874041/canvases/



                               
                       Этапы працы  (для ўсіх)

I этап (уводны)

1. Уважліва і мэтанакіравана перачытайце тэкст аповесці "Жураўліны крык" (электронны варыянт http://knihi.com/Vasil_Bykau/Zurauliny_kryk.html
2. Прайдзіце on-line-віктарыну па творы http://www.banktestov.ru/test/?id=46471


II этап (ролевы) 

ü                збор, аналіз, сістэматызацыя і структураванне інфармацыі згодна з пастаўленай задачай ў сеціве інтэрнэт;
      стварэнне ўласных прадуктаў праз выкарыстанне рэсурсных магчымасцей інтэрнэту;
ü                             афармленне і прадстаўленне  прадуктаў  пошуку і ўласна створаных на http://linoit.com/users/375297874041/canvases/%D0%92%D0%B5%D0%B1


III этап (заключны)

ü  публікацыя гатовых прадуктаў у сеціве інтэрнэт ;
ü  публічная абарона праведзенай работы;
ü аналіз зробленай працы, яе вартасцей і магчымых недапрацовак.

Паўтараю 
на  праблемнае пытанне веб-квест-праекта!

"Васіль Быкаў. Глыбіня сюжэту, галерэя вобразаў і майстэрства слова ў аповесці "Жураўліны крык"

 Нагадваю: канчатковым вынікам сумеснай працы з'явіцца  вочная творчая справаздача на базе прадуктаў  http://linoit.com/users/375297874041/canvases/%D0%92%D0%B5%D0%B1
 


Заданне для групы “Біёграфы”
 Вывучыце інтэрнэт-матэрыял пра жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава. Найбольш важны апублікуйце на КАЛАМЕО-платформе http://ru.calameo.com/#  і праз спасылкі на  http://linoit.com/users/375297874041/canvases/%D0%92%D0%B5%D0%B1

Адшукайце ў сеціве інтэрнэт і прыватызуйце праз спасылкі гатовы  відэаматэрыял, якія інфармуе пра жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава.

 З дапамогай сэрвісу  LearningApps http://learningapps.org/about.php ці  «Dipity» – сэрвіс стварэння храналагічных лент стварыце храналагічную ленту часу біяграфіі аўтара.
Выкарыстоўваючы магчымасці сэрвіса http://wikiwall.ru/ аформіце электронную сценгазету " Мясцінамі і шляхамі Васіля Быкава".
              
               Заданне для  групы  
              "Літаратуразнаўцы"

Адшукайце і прыватызуйце праз спасылкі гатовыя напрацоўкі ў інтэрнэце па змесце твора. 

З дапамогай сэрвіса  LearningApps  стварыце розныя заданні (тыпу "Чый гэта партрэт?", віктарыны, крыжаванкі, тэсты http://www.banktestov.ru/   па творы  “Жураўліны крык”, якія дапамагаюць спасцігнуць сюжэт аповесці і раскрыць характар персанажаў. 


Заданне для групы "Мовазнаўцы"

Адшукайце і прыватызуйце праз спасылкі гатовыя напрацоўкі ў інтэрнэце, якія можна выкарыстаць на ўроках беларускай мовы.

З дапамогай сэрвіса  LearningApps і http://www.banktestov.ru/ стварыце на аснове аповесці “Жураўліны крык” падборку рознага віду заданняў па розных раздзелах (“Арфаграфія”, “Пунктуацыя” і г.д.), з дапамогай сэрвіса http://www.banktestov.ru/ і  WordItOut  -   “Лексіка”.  

нструкцыя па працы з сэрвісам  WordItOut https://worditout.com/discover-word-clouds)


Заданне для групы "Дэбацёры"

Падбярыце кола пытанняў (4-5), з дапамогай якіх вы зможаце  арганізаваць публічныя дэбаты, каб выслухаць думкі аднакласнікаў адносна пытання  "Чалавек і подзвіг у асобах персанажаў аповесці "Жураўліны крык".  Гераізм ўчора і гераізм сёння". 

Змясціце пытанні на сцікерах віртуальнай дошкі  http://linoit.com/users/375297874041/canvases/%D0%92%D0%B5%D0%B1



 Заданне для групы "Філосафы"

Адшукайце ў сеціве інтэрнэт і прыватызуйце праз спасылкі гатовыя  цытаты для характарыстыкі герояў з твора.

Аформіце ўласную падборку цытат для характарыстыкі герояў, якія з'яўляюцца т.зв. урокамі жыцця.
З дапамогай сервіса  LearningApps  і  http://www.banktestov.ru/ стварыце адпаведныя заданні, якія дазволяць паглыбіцца ў змест аповесці (напрыклад, "Суаднясі героя і яго выказванне”). 
Матэрыял змясціце на адрас  http://linoit.com/users/375297874041/canvases/%D0%92%D0%B5%D0%B1


Заданне для групы "Сцэнарысты"

Адшукайце ў сеціве інтэрнэт і прыватызуйце праз спасылкі гатовыя  відэаматэрыялы па творы "Жураўліны крык".

Аформіце падборку найбольш значымых для разумення праблематыкі твора нарэзак эпізодаў аднайменнага фільма  https://www.youtube.com/watch?v=BB9gxMlAi6k з дапамогай праграмы  Movie Maker ( http://movie-maker.su/). 
Прэзентуйце іншыя відэаматэрыялы з сеціва інтэрнэт, якія маюць дачыненне да аповесці "Жураўліны крык".
Аформіце відэаматэрыял і змясціце на http://linoit.com/users/375297874041/canvases/%D0%92%D0%B5%D0%B1


      Поспехаў усім і старання! 


Комментариев нет:

Отправить комментарий