среда, 5 апреля 2017 г.

Алімпіяда 5 клас

АЛІМПІЯДА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
5 клас
_______________________________________________________________________
(Прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка)
________________________________________________________________________

1.     Размяркуйце словы, у якіх літары е, ё, ю, я абазначаюць:

адзін гук і мяккасць папярэдняга зычнага
два гукі









Словы: юны, вылье, полюс, салаўя, маёр, пасёлак.

2.     Хто з вучняў правільна напісаў усе словы? Адзначце адпаведны нумар.

1.     Алесь – жэмчужына, медаль, акварыум, шірокі, здароў’е, калоссе, класс, опера.
2.    Ганна – жамчужына, медаль, акварыўм, шырокі, здароўе, калосьсе, класс, вопера.
3.    Алена – жэмчужына, медаль, акварыўм, шырокі, здароў’е, калосьсе, клас, вопера.
4.     Васіль – жамчужына, медаль, акварыум, шырокі, здароўе, калоссе, клас, опера.
5.     Андрэй – жамчужына, мядаль, акварыум, шырокі, здароўе, калоссе, клас, опера.

3. Вызначце, у якіх словазлучэннях ужыты сінонімы, антонімы, амонімы. Адказ запішыце ў правым слупку табліцы.

Лянівы хлопец – працавітая дзяўчынка

Устаць рана – глыбокая рана

Барвовае сонца – алы шоўк

Смачная малінаўка – спевы малінаўкі

Праўдзівая гісторыя – фантастычная аповесць

Вопытны ўрач – дзіцячы доктар




4. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннем. Адказ запішыце ў форме літарна-лічбавага спалучэння (напрыклад, А1).

А.
Язык развязаць.
1.
Выказванне незадаволенасці, шкадавання за недарэчныя словы.
Б.
Язык не паварочваецца.
2.
Змоўчваць, не гаварыць пра штосьці.
В.
Трымаць язык за зубамі.
3.
Спяшаючыся, выбіваючыся з сілы (бегаць, працаваць).
Г.
Ціпун на язык.
4.
Адсутнасць ахвоты, жадання, рашучасці сказаць ці спытаць пра што-небудзь.
Д.
Чорт пацягнуў за язык.
5.
Пра таго, хто згубіў здольнасць гаварыць (ад страху, нечаканасці, здзіўлення).
Е.
Язык высалапіўшы.
6.
Прымусіць, падахвоціць, схіліць кагосьці размаўляць, гаварыць.
Ж.
Язык адняўся.
7.
Нядобрае пажаданне (балтуну, які сказаў тое, што не трэба).

Адказ: А__, Б__, В__, Г__, Д__, Е__, Ж__.

5. Настаўнік даў вучням заданне: падабраць аднакаранёвыя словы да слова нос. Адзін вучань падабраў вось такія словы: паднос, пераносіца, насарог, насып, узносіць, заносы, насмешка, насаты, пераносіць, носік, насавы. Выпішыце словы, якія вучань падабраў правільна.
______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

6. Да прапанаваных назоўнікаў запішыце адпаведнікі адзіночнага ліку.

Шкарпэткі – ___________________________;
туфлі – _______________________________;
басаножкі – ___________________________;
кеды – _______________________________;
красоўкі – ____________________________.

7. Некаторыя паняцці ў рускай мове падаюцца праз словазучэнні, якія ў беларускай мове абазначаюцца адным словам. Зрабіце аднаслоўны пераклад.

Берёзовый сок – _____________________, печная труба – ____________________, восклицательный знак – ________________, летучая мышь – __________________, носовой платок – ______________________, тёплые края – _____________________.


8. Складзіце і запішыце сказы, у якіх слова вучні з’яўлялася б:

а) дзейнікам _____________________________________________________________
__________________________________________________________________________
б) дапаўненнем __________________________________________________________
__________________________________________________________________________
в) звароткам _____________________________________________________________
__________________________________________________________________________

9. Запішыце нумары сказаў у такой паслядоўнасці, каб атрымаўся тэкст.

Кармушкі для птушак
1. Спачатку яны баяліся частавацца, але хутка асмялелі. 2. Летам яны не забудуць дарогу ў сад. 3. У першы дзень прыляцелі снедаць толькі пяць сінічак. 4. Будуць прылятаць і знішчаць вусеняў. 5. На другі дзень прыляцела ўжо цэлая чародка птушак. 6. Мы зрабілі кармушкі для іх. 7. Былі тут сінічкі, вераб’і, аўсянкі. 8. Зімой птушкам няма чым карміцца (Я. Лаўрэль).
________________________________________________________________

10. Па прыведзеных радках пазнайце і запішыце герояў твора. Назавіце твор і яго аўтара.

***
– Яшчэ мы пабачым! – __________________ ускіпеў,
І, злосны, каня ён прышпорыў,
Панёсся, як прывід, і знік сярод дрэў
Старога прадвечнага бору.

***
Памалу змярканнем апала імгла.
Шлях Млечны заззяў над хацінай.
І толькі пад самую поўнач змагла
Заснуць у трывозе ____________________ .

***
Як вырвацца птушцы на волю ізноў?
Каб знаў __________________ яе гора,
Напэўна б сюды з дапамогай прыйшоў,
Разбіў бы стальныя запоры.

Аўтар _________________________________.
Назва твора _________________________________ .





Нумар задання
1.      
2.      
3.      
4.      
5.      
6.      
7.      
8.      
9.      
10.            
Колькасць балаў











Усяго балаў



Старшыня журы                   ____________    _____________________________________
Члены журы:
                                      ____________    _____________________________________

                                      ____________    _______________________

Комментариев нет:

Отправить комментарий