среда, 5 апреля 2017 г.

Самааналіз урока

  СХЕМА САМААНАЛІЗУ ЎРОКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

1.  Характарыстыка структуры ўрока:
  • мэта ўрока, вызначэнне агульнадыдактычных і прыватнаметадычных задач урока;
  • тып урока, яго месца ў сістэме іншых урокаў беларускай мовы;
  • асноўныя структурныя кампаненты ўрока;
  • размеркаванне часу на ўроку, эфектыўнасць яго выкарыстання;
  • забеспячэнне цэласнасці і завершанасці ўрока.
2.  Рэалізацыя асноўных задач урока:
  • выкананне патабаванняў праграмы, фарміраванне камунікатыўнай і  лінгвістычнай кампетэнцыі вучняў;
  • суадносіны дзейнасці вучняў пры ўспрыманні новага матэрыялу і самастойнай работы вучняў пры рашэнні моўных задач;
  • арганізацыя першаснага замацавання моўнага матэрыялу;
  • праверка засваення ведаў і сфарміраванасці вучэбна-моўных уменняў і навыкаў.
3. Рэалізацыя развіццёвай функцыі ўрока:
  • актывізацыя разумовай дзейнасці вучняў (аналіз, параўнанне, супастаўленне, абстрагаванне і канкрэтызацыя, класіфікацыя, сістэматызацыя граматычных з’яў і фактаў);
  • развіццё пазнавальнай самастойнасці ;
  • арганізацыя вуснай і пісьмовай маўленчай практыкі на ўроку;
  • ацэнка эстэтычнай функцыі мовы.
4. Рэалізацыя выхаваўчай функцыі ўрока:
  • выкарыстанне выхаваўчых магчымасцей зместу дыдактычнага     матэрыялу (тэксты практыкаванняў, этнакультурныя звесткі, тэксты для вусных і пісьмовых пераказаў, гістарычны каментарый);
  • выхаванне культуры разумовай працы (авалоданне рацыянальнымі вучэбнымі дзеяннямі для вырашэння граматычных і арфаграфічных задач), выхаванне добрасумленных адносін да працы;
  • практычнае выкарыстанне школьнікамі ведаў па вывучаных тэмах у будучым (арфаграфічныя, пунктуацыйныя ўменні, маўленчыя і камунікатыўныя навыкі);
  • улік выхаваўчай функцыі кантролю і ацэнкі (спалучэнне індывідуальнай, групавой формаў ацэнкі, агульная ацэнка работы класа).
5.Метады навучання беларускай мове:
  • тэарэтычныя метады (тлумачэнне настаўніка, самастойнае чытанне падручніка, гутарка);
  • тэарэтыка-практычныя метады (выкананне аналітыка-сінтэтычных    практыкаванняў, канструяванне словазлучэнняў, сказаў, мадэліраванне па прапанаваных схемах, рэдагаванне тэкстаў);
  • метады кантролю (індывідуальны, франтальны, камбінаваны, самакантроль, узаемакантроль);
  • методыка праверкі дамашняга задання (выкананне аналагічных практыкаванняў, праверка ў форме дыктанта, выбарачная праверка, узаемаправерка, праверка ў выглядзе кансультацый);
  • метады, звязаныя з матывацыяй навучання (рашэнне праблемных задач, дыдактычныя гульні, алгарытмы).
6. Работа з вучнямі:
  • падрыхтоўка вучняў да ўрока;
  • актыўнасць вучняў на розных этапах урока;
  • віды маўленчай дзейнасці на ўроку (слуханне, чытанне, гаварэнне, пісьмо);
  • адносіны да прадмета, да настаўніка;
  • дынаміка працаздольнасці, моманты найбольшай актыўнасці, спаду актыўнасці, іх прычыны;
  • падвядзенне вучняў да самастойных вывадаў, заключэння.
7. Карэкцыя канспекта.


Комментариев нет:

Отправить комментарий