среда, 5 апреля 2017 г.

Алімпіяда 10-11 клас











Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры
10 клас
Заданні
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
Усяго
Балы











Дзяржынск, 2011 г.
Варыянт 1
Заданне 1. Аднавіце неабходныя элементы выказванняў.
Максімальная колькасць балаў – 7.
1. ___________________________ роля мовы заключаецца ў тым, што яна з’яўляецца сродкам зносін паміж людзьмі, сродкам перадачы і захавання інфармацыі аб свеце.
2. Мова беларускай народнасці ў складзе Вялікага Княства Літоўскага называлася ____________________________. Крыніцай яе вывучэння з’яўляецца гістарычны архіў, вядомы пад назвай _________________________________.
3. Перыяд ХV–ХVІ стст. у гісторыі беларускай мовы называюць ____________________________.
4. У _______ годзе быў выдадзены ___________________________________________ І.І. Насовіча.
5. Фундаментальная трохтомная праца акадэміка ____________________ носіць назву «Беларусы».
Заданне 2. Вызначце лексічнае значэнне беларускіх і рускіх слоў у прыведзеных парах і ўкажыце тую з іх, лексічнае значэнне слоў у якой супадае ў абедзвюх мовах.
Максімальная колькасць балаў – 3.
аказацца – оказаться





адмежаваць – отмежевать





лябёдка – лебёдка





Лексічнае значэнне слоў супадае ў пары_______________________________________
Заданне 3. Падбярыце беларускія адпаведнікі да запазычаных слоў.
Максімальная колькасць балаў – 7.
антыкварны

вакантны

індыферэнтны

карэктны

ландшафт

кампазіцыя

паўза

Заданне 4. Адкажыце на пытанні і аднавіце “схаваныя прыказкі”
Максімальная колькасць балаў – 3.
1) Што ‘немагчыма ўтаіць, што само сябе выдае’? – ______________________
ПРЫКАЗКА:____________________________________________________________________
2) Якую аперацыю трэба правесці, ‘перш чым зрабіць нешта сур’ёзнае’? – ____________________________
ПРЫКАЗКА:____________________________________________________________________
3) Чым міжволі выдае сябе той, хто ‘правінаваціўся ў чым-небудзь? – _________________________________________
ПРЫКАЗКА:____________________________________________________________________
Заданне 5. У падборцы прыведзеных сказаў адзначце «лішні». Адказ абгрунтуйце.
Максімальная колькасць балаў – 3.
1. Не толькі думаць, дыхаць трэба на мове роднай... (Р. Барадулін); 2. «Ты пачакай заўчасна радавацца!..» (М.Ваданосаў); 3. Яна не магла не ўсміхацца, будучы сярод людзей (А.Марціновіч); 4. Ці не ўзяўся б ты сёння фашыны папраўляць? (М. Лынькоў); 5. [Хадзіў на сплаў ён, на віціны, Разоў са два схадзіў у Прусы] – Куды не трапяць беларусы? (Якуб Колас)
ПРАВІЛЬНЫ АДКАЗ:_______________________
Абгрунтаванне:







Заданне 6. Запоўніце табліцу.
Максімальная колькасць балаў – 10.
№ п/п
Роля ў сказе слова як
Сказ, які гэтую ролю пацвярджае
Значэнне слова як
1.
прыслоўе
Як адказаць на гэтае пытанне?
спосабу дзеяння (якім чынам?)
2.



няпэўнасці (як-небудзь)
3.

Я ужо вежаў адказ, як прачытаў пытанне.

4.

Ну як не адказаць на такое простае пытанне!

5.
часціца

эмацыянальная рэакцыя: здзіўленне збянтэжанасць
6.

Адказаў як мае быць.

7.
прыслоўе

меры і ступені
Заданне 7. Запішыце значэнне прыведзеных сказаў па іх інтанацыйных мадэлях.
Максімальная колькасць балаў – 2.
Сказ
Значэнне
1. Нас папярэдзяць, калі пачнецца конкурс..
– – – –
 – –        –         

1. Нас папярэдзяць, калі пачнецца конкурс.
–     – 
    –          – –                   –  –    – –
  –

Заданне 8. Прачытайце верш і каментарый да яго. Хто, на вашу думку, з’яўляецца яго аўтарам? Да каго асабіста звяртаецца лірычны герой? Абгрунтуйце свой адказ. Назавіце літаратурныя псеўданімы і сапраўдныя імёны аўтара і адрасата.
Максімальная колькасць балаў – 7.
Хоць прастая і малая
“Жалейка” твая,
Але надта пекна грае,
Як паслухаў я.
            Грае звонка, стаіць ёмка
            За свой родны край;
            Сярод бедаў і пацёмкаў
            Будзіць, так і знай.
Каб ачнулісь, страпянулісь,
Кожын стаў брат, друг, –
Абярнулісь, аглянулісь на сябе вакруг.
            Сваё мора бяды, гора,
            Крыві, поту, слёз
            Каб звёў кожын дружна, скора,
            З паніжэння ўскрос.
Так спявае, так іграе
“Жалейка” твая...
Табе “дзякуй” скажа ўсякі,
Дык скажу і я.
Каментарый: Верш апублікаваны ў 1908 годзе ў газеце “Наша Ніва”. Гэта першы друкаваны твор аўтара, які сам у гэты час быў у зняволенні за рэвалюцыйную дзейнасць. З Сібіры, з катаргі, ён дасылаў свае творы ў “Нашу Ніву”, а першая кніга, складзеная з вершаў, напісаных у ссылцы, выйшла толькі ў 1918 годзе.
ПРАВІЛЬНЫЯ АДКАЗЫ:
Аўтар:                                                                                   .
Адрасат:                                                                                          
Абгрунтаванне:                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                           
Заданне 9. Адзначце, у якім шэрагу (А, Б, В або Г) пералічаныя гісторыка-літаратурныя характарыстыкі, тэарэтычныя паняцці, тэкстуальныя факты поўнасцю адпавядаюць твору. Закрэсліце памылковыя пазіцыі ў іншых блоках.
Максімальная колькасць балаў – 5.
Янка Купала. “Раскіданае гняздо”:
А) аўтабіяграфічны элемент, індывідуальна-псіхалагічная тыпізацыя; традыцыі В. Дуніна-Марцінкевіча, сацыяльна-філасофская драма, гуманістычны пафас, Лявон Зяблік, Старац; гратэск; сімвалічны вобраз Вялікага сходу; праблема творчай свабоды мастака; першая сцэнічная пастаноўка –1917, барока.
Б) драма ў пяці актах; мастацкі кантраст паміж персанажамі і карцінамі прыроды; гуманістычны пафас; сімвалічны змест назвы твора; першая сцэнічная пастаноўка – 1908; Данілка, Зося, Сымон, Марыля; абагульнена-рамантычная тыпізацыя; сентыменталізм; праблема творчай свабоды мастака; князь Вітаўт; “Рэч дзеецца ў 1905 годзе”.
В) сацыяльна-філасофская драма ў пяці актах; аўтабіяграфічны элемент; Старац і Незнаёмы як выразнікі палярна супрацьлеглых светапоглядаў; Зося, Данілка, Марыля; сімвалічны змест назвы твора; “Рэч дзеецца ў 1905 годзе”; першая сцэнічная пастаноўка – 1917; пошукі вызвалення Бацькаўшчыны маладым пакаленнем; абагульнена-рамантычная тыпізацыя; праблема творчай свабоды мастака; Незнаёмы.
Г) аўтабіяграфічны элемент, “Рэч дзеецца ў 1905 годзе”, абагульнена-рамантычная тыпізацыя; традыцыі В. Дуніна-Марцінкевіча; сімвалічны вобраз Вялікага сходу; Данілка, Зося, пан Патоцкі; гуманістычны пафас; трагедыя; рэалістычны змест, рамантычная сімволіка, лірызм характараў; сатыра; першая сцэнічная пастаноўка – 1917; драма ў пяці актах.
ПРАВІЛЬНЫ АДКАЗ: ______________________
Заданне 10. Узнавіце ўрывак паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”, упісаўшы адпаведныя словы з прапанаванага пераліку, пазначанага літарай. Прыміце пад увагу змест, рытміка-інтанацыйную будову твора, прыроду вобраза, асаблівасці творчай манеры аўтара. Дзе лічыце неабходным, пастаўце прапушчаныя знакі прыпынку.
Максімальная колькасць балаў – 8.
Зялёны луг, як скінуць вокам,
(А)___________________ пышным і шырокім
Абапал (Б)_________________ рассцілаўся –
За хатай зараз пачынаўся
Ды йшоў )___________________ раўніною
З (Г)_______________ слаўнаю травою
І ззяў на сонцы ў пералівах
(Д) __________________ тонаў. Як на нівах
Жыта (Е)___________________ лёгка гнуцца
І людзям (Ж)________________________ смяюцца
Сваім прыемным, мілым спевам
Пад лёгкім (З)________________павевам, —
Так гнуцца, гойдаюцца травы...
ВАРЫЯНТЫ АДКАЗАЎ:
А: сталом, абрусам, дыванам, дываном, кажухам;
Б: Котры, Дняпра, Шчары, Нёмна, Пцічы, Волгі;
В: пасохлай, няроўнай, іглістай, квяцістай, бясслаўнай;
Г: пасохлай, няроўнай, мурожнай, чужою, брыдкою;
Д: далікатных, няўцямных, чырвоных, пяшчотных, трывожных;
Е: травінкі, кустоўі, сасёнкі, збажынкі, каласы, ігліцы;
Ж: злосна так, непрыязна, радасна, з прыемнасцю, з жаласцю;

З: тым жніва, ветрыка, той касы, віхурным, грозным-злым.

Комментариев нет:

Отправить комментарий