среда, 5 апреля 2017 г.

Алімпіяда 9 клас

9 клас
1.     Якія гукі выконваюць ролю адрознівальнікаў сэнсу ў наступных парах слоў. Запішыце.
а) бэз – без;
д) ваду – вяду;
б) дзірка – бірка;
е) дровы – бровы;
в) жылі – шылі;
ж) воз – вось;
г) сон – сын;
з) яма – мама.
(0,5 б)

2.     Запішыце словы па-беларуску ў алфавітным парадку.
Смазывать, представительство, боярышник, скамья, созвездие, езженный, неосмотрительный, златоцвет, бездельник, ромашка, кучер.
(4 б)

3.     Адзначце сказы з няправільным ужыванне дзеепрыслоўяў.
1)    Падняўшы ўгору твар, хлопчык доўга слухаў перазвон жаўрукоў.
2)    Імкнучыся выканаць заданне, у брыгадзе значна ўзрасла працоўная дысцыпліна.
3)    Супакоіўшыся, ён пачаў думаць пра сваё становішча.
4)    Радасць так і свяцілася ў вачах, успомніўшы пра тое нядаўняе вяселле.
(2 б)

4.     Па прапанаваным пачатку ўзнавіце і запішыце прыказкі.
1)    Няма смачнейшай вадзіцы, ...
2)    Вуснамі мёд разлівае, ...
3)    У людзей пытай, ...
(3 б)

5.     Складзіце сказы, у якіх неазначальная форма дзеяслова жыць выконвала б сінтаксічную ролю: а) дзейніка; б) выказніка; в) азначэння; г) акалічнасці.
(4 б)

6.     Пастаўце ў форме творнага склону словазлучэнні.
Горад Рагачоў, пісьменнік Лужанін, горад Шчучын, паэт Куляшоў.
(2 б)

7.     Запішыце па тры-чатыры словы (выразы) ветлівасці, якія прынята ўжываць пры сустрэчы, а потым – пры развітанні.
(выраз – 0,5 б)

8.     Прачытайце загадкі, у якіх ідзе гаворка пра органы маўлення. Запішыце ў табліцу, з чым параўноўваюцца язык, зубы, рот.

Органы маўлення

З чым параўноўваюцца
язык

зубы

рот

1)    За белым бярэзнічкам талалай брэша.
2)    За сцяною касцяною балалайка грае.
3)    Злодзей у клетцы, а мяшкі на парозе.
4)    Ляжыць калода пасярод балота, ні гніе, ні сохне.
5)    Поўны падпечак белых авечак.
6)    За саначкамі, за белым бярэзнічкая у сваёй бярлозе мядзведзь ляжыць.
(4 б)

Комментариев нет:

Отправить комментарий