среда, 5 апреля 2017 г.

Алімпіяда 8 клас

 АЛІМПІЯДА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
8 клас
_______________________________________________________________________
(Прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка)
________________________________________________________________________

1.                      Выпісаць словы, у якіх глухія зычныя гукі азванчаюцца.

Айсберг, вакзал, грузчык, дзядзька, касьба, малацьба, мароз, незабудка, перапісчык, просьба, пясчынка, склад, указка, футбол.
_______________________________________________________________________
______________________________________________________________________

2.                     Адзначце нумары радкоў з падоўжанымі зычнымі.

1)    Жанна, Наталля, Сюзанна, Таццяна;
2)    былінны, каменне, мадонна, панна;
3)    асяроддзе, крылле, паднябессе, стагоддзе;
4)    ванна, жыццё, збожжа, палоззе;
5)    аддаць, аддаляцца, лімонны, рассыпаць;
6)    карэнны, ладдзя, раздолле, узвышша.

3.                     Запішыце, як завуць жыхароў (у множным ліку)

Якуціі ____________________________________________________,
Драгічына _________________________________________________,
Полацка ___________________________________________________,
Маларыты ________________________________________________,
Старых Дарог _____________________________________________,
Маямі _____________________________________________________________.

4.                     Ірынка знайшла 1 баравік, у Максіма ў кошыку аказалася 3 лісічкі, Вася далучыў да агульнай колькасці тузін сыраежак, а Вера – чортаў тузін казлякоў. Колькі ўсяго грыбоў сабралі дзеці? Адзначце правільны варыянт адказу.

1)           Дваццаць пяць;
2)           дваццаць шэсць;
3)           дваццаць восем;
4)           дваццаць дзевяць
5)           трыццаць.


5.                     Размяркуйце назоўнікі паводле родавай прыналежнасці.

ААН, БДУ, боль, бра, гусь, жаль, кава, лэдзі, медаль, таксі, фае, цень.

Жаночы род
Мужчынскі род
Ніякі род












6.                     У гарадскую бібліятэку паступіла 78498 новых кніг. З якой колькасцю новых кніг могуць пазнаёміцца чытачы бібліятэкі? Выберыце і адзначце правільны адказ.

1) з семьдзесят восем тысяч чатырыста дзевяноста васьмю;
2) з сямюдзесяццю васьмю тысячамі чатырмастамі дзевяноста васьмю;
3) з сямідзесяццю васьмю тысячамі чатырмастамі дзевяноста васьмю;
4) з сямідзесяці васьмі тысяч чатырохсот дзевяноста восьмю;
5) з сямюдзесяццю васьмю тысячамі чатырыстамі дзевяностамі васьмю.

7.                     Выявіце і адзначце два словы, марфемны аналіз якіх зроблены правільна.

1)      Вучыцца (трэба) – дзеяслоў, інфінітыў, слова нязменнае, канчатка няма, аснова – вучыцца, корань -вуч- (вучоба, вучань, вучоны), суфіксы -ы- (крышыць, парыць) і -ц- (крышыцца, парыцца), постфікс -ца (памыцца), графічны запіс вуч-ы-ц-ца;
2)      (ён) утрымаецца – дзеяслоў, 3-я асоба, слова зменнае, канчатак -ец- (збіраецца, друкуецца), аснова ўтрымаj…ца, корань -трым- (затрымацца, трымаць), прыстаўка у- (утаміцца, усыхаць), суфікс -аj- (насміхаецца), постфікс -ца (сустракаецца, падбіраецца), графічны запіс у-трым-аj-эц-ца;
3)      дапамога – назоўнік, слова зменнае, канчатак -а (дарога, вада), аснова дапамог-, корань -памог- (памагаць), прыстаўка да- (даліўка, дапаўненне), графічны запіс да-памог-а;
4)      стрэлачнікам – назоўнік, слова зменнае, канчатак -ам (падвозчыкам, паромшчыкам), аснова стрэлачнік-, корань -стрэл- (страла), суфіксы -ач- (стрэлачка), і -ік- (ляснік, пячнік), графічны запіс стрэл-ач-н-ік-ам;
5)      прыкметна – прыслоўе, слова зменнае, канчатак , аснова прыкметн-, корань -кмет- (прымета, адметны), суфікс -н- (адметны, прыметны), графічны запіс пры-кмет-н-а.


8.                   Адзначце сказы, у якіх няма дзейнікаў.

1)      Падарыць кветкі – гэта значыць выказаць чалавеку шчырыя пачуцці павагі і кахання.
2)      На вуліцы мокра, а на ганку суха.
3)      Не рэкамендуецца дарыць кветкі «халоднага» колеру – сінія, фіялетавыя.
4)      Нікому не прынясуць радасці кветкі, у якіх могуць апасці пялёсткі.
5)      Дзеду Талашу не спіцца.

9.                     У лацінскай мове – okularium, bulbus, odor, па-беларуску – акуляры, бульба, водар. Падбярыце беларускі адпаведнік з шасці літар да лацінскага слова scrinium. Запішыце гэта слова, складзіце і запішыце з ім 2 сказы (пэўна-асабовы і няпэўна-асабовы).
_______________________________________________________________________
______________________________________________________________________
______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

10.       Знайдзіце лішняе слова і растлумачце свой выбар.

Дактыль, ямб, метафара, харэй, анапест, амфібрахій.
______________________________________________________________________
________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________


Нумар задання
1.      
2.      
3.      
4.      
5.      
6.      
7.      
8.      
9.      
10.            
Колькасць балаў











Усяго балаў



Старшыня журы                   ____________    _____________________________________
Члены журы:
                                      ____________    _____________________________________

                                      ____________    __________________

Комментариев нет:

Отправить комментарий